А вы не атрымліваеце спам ад беларускіх спецслужбаў (ці, можа, БРСМу? фіг іх разбярэш)))? Тады мы ідзем да вас!
Я ўжо не ў першы раз атрымліваю на мыла вельмі дзіўныя лісты. Раней гэта было вельмі эпізадычна, а зараз яўна я трапіла ў базу (о, бедная мая галава!) і мне дасылаюць кожны новы крэатыў каманды Йух )))
))) з нейкага аднаго емэйла мяне спрабуюць далбіць шматслоўнай фігнёй наконт грантаў і беларускай апазіцыі. Далбіце, таварышы, гэты емэйл ужо даўно ў тэчцы спам.
А сёння з новага емыла мне прыйшла заметка БелаПАН (я спадзяюся, яны яе не стырылі, а расплаціліся)). Учыталася і аказалася, што яна была напоўненая асаблівым "забіруючым" сэнсам. Аказваецца беларусы цяпер не сочаць за ўвозам у Еўразвяз усялякай кантрабанды і гэтым першым пакарыстаўся польскі крымінал. Ваня Волощин пішы ісчо і табой будзе напаўняцца мая скрыня для спаму)))
Распазнаць чарговы крэатыў даволі проста - вам прыходзіць фігня, якую вы не чакалі, нечакана пра беларускую рэчаіснасць, у спісе атрымальнікаў яшчэ штук 20-50 асобаў (емылы не хаваюць) ад чувака, якога вы ня ведаеце.
Адное добра: крэатыў камандзе Йух прыходзіць не часта. Б-жа пашлі нашым спецслужбам трохі мазгоў і каб яны перасталі спаміць маю скрыню (таварыш маёр *выразана цэнзурай* хто ж вам сказаў, што спам дапамагае прасоўваць свае ідэі?) (Як жа я не люблю ідыятызм).
Дзеля справядлівасці дадам))) Што раней я з такім жа поспехам атрымлівала спам ад нейкай апазіцыі)))) Сказала б, што яны ляжаць цяпер у адной тэчцы, але схлушу - спам праз 30 дзён ужо цюцю, а беларуская апазіцыя тут больш прагрэсіўная за дзяржаву - неяк адмовілася ад такога піяру з год ці два таму.